Шаноўныя краязнаўцы!

Кожны год Міжнародны камітэт па помніках і гістарычных мясцінах (ICOMOS) вызначае тэму, якой будзе прысвечаны бягучы год. Такім чынам, міжнародная супольнасць спецыялістаў звяртае ўвагу чалавецтва на тыя ці іншыя помнікі сусветнай спадчыны, якія досыць часта не заўважныя воку звычайнага чалавека, але патрабуюць не меншай увагі і догляду, чым егіпецкія піраміды, ці Эйфелева вежа. 2013 год, напрыклад, быў годам помнікаў адукацыі, 2010 – помнікаў сельскагаспадарчай культуры, 2006 – індустрыяльнай спадчыны.

У гэтым годзе ICOMOS абраў досыць складаную тэму — спадчына ўвекавечвання (мемарыялізацыі). Як удакладняецца ў афіцыйным дакуменце «Спадчына ўвекавечання мае шмат формаў: высечаныя надпiсы, маўзалеi выключнай архітэктурнай каштоўнасці цi манументальныя скульптурныя творы, больш сціплыя элементы, якiя адлюстроўваюць мясцовыя традыцыi, цi сакральныя ландшафты, такiя як могілкі i мемарыяльныя паркi. Гэтая спадчына таксама ўключае элементы, якiм нададзеная мемарыяльная каштоўнасць; напрыклад, руiны цi прамысловыя парэшткi з шыльдамi прысвячэння, цi грамадскiя месцы, тапанiмiка якiх захоўвае памяць пра гiстарычную падзею цi выбiтную асобу».

Беларускі камітэт ICOMOS вырашыў сканцэнтраваць сваю ўвагу на праблеме захавання гістарычных некропаляў, актуальнай праблеме для нашай краіны.
Мы плануем правядзенне шэрагу мерапрыемстваў па тэматыцы гістарычных некропаляў да 18 красавіка — міжнароднага дня помнікаў. Галоўныя з іх — правядзенне валанцёрскіх работ на гістарычных могілках.
Гэтыя работу будуць уключаць у сябе апісанне самых старых гістарычных помнікаў могілак і, калі тое магчыма, добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Асноўная задача — прыцягнуць увагу грамадскасці да культурнага значэння старадаўніх некропаляў, а таксама навучыць людзей самастойна апісваць надмагіллі, патлумачыць для чаго гэта трэба.
Беларускі камітэт ICOMOS бярэцца арганізаваць такія прыборкі-апісанні на могілках пад Мінскам. Але нам патрэбна дапамога краязнаўцаў і неабыякавых людзей у рэгіёнах.
Запрашаем далучацца!

Даты правядзення работ — 19 ці 26 красавіка.

З наша боку мы прапануем:
— падрабязныя кансультацыі па наладжванню прыборак, правілах і методыках апісання помніка;
— шырокая інфармацыйная падтрымка (спіс з часам і месцам правядзення прыборак будзе растыражаваны ў СМІ).
— калі патрабуецца, дакументальная падтрымка (ліст ад БК ІКАМОС у мясцовыя органы ўлады).

Сабраныя і дасланыя нам апісанні могілак будуць размешчаныя на спецыяльным інтэрнэт рэсурсе niekropali.by, дзе ёй змогуць карыстацца ўсе жадаючыя для пошуку сваякоў і навуковай работы.

Мы не ставім задачай поўную інвентарызацыі, ці маштабнае добраўпарадкаванне канкрэтных могілак. Зразумела, што за адзін дзень гэта немагчыма зрабіць. Але мы хацелі б, каб такі разавы выхад на некропалі стаў пачаткам зацікаўленасці людзей сваёй спадчынай і даваў бы надзею працяг гэтай справы ў будучыні.

Похожие записи

  • Местный Колорит

    Мальчишки и девчонки, дамы и господа!!! Лето — жаркая пора и самое время для концертов на свежем воздухе. Друзья, НЕ ПРОПУСТИТЕ!!!! 3 июля на центральной сцене Буда-Кошелёво для вас и только для вас будут играть и петь замечательные люди и музыканты: «бЕЗ НАЗВАНИЯ и Place to Be. Начало концерта в 19 45. Приходите, вам понравится!

  • Япония передала эндоскопическое оборудование

    Представители посольства Японии в Беларуси передали новое эндоскопическое оборудование Буда-Кошелевской центральной районной больнице, сообщил корреспонденту БЕЛТА главный врач медучреждения Олег Кистень. В марте текущего года посольство Японии и Буда-Кошелевская центральная районная больница подписали контракт на выделение гранта на сумму свыше $57,7 тыс. для покупки эндоскопического оборудования.

  • Два природных заказника преобразованы в Буда-Кошелевском районе

    Буда-Кошелевский райисполком принял решение о преобразовании гидрологических заказников местного значения «Белуга» и «Соловьевское». Для обоих природных объектов установлены новые границы, площади и режимы охраны, сообщает pravo.by. Заказник «Белуга» создан в целях сохранение ценного болотного комплекса в пойме реки Днепр, «Соловьевское» — для охраны природного комплекса в долине Днепра с местами обитания краснокнижных видов. Теперь на этих…

  • В области наказали чиновников

    Нескольких руководителей компаний и организаций Гомельской области привлекли к ответственности за несоблюдение требований указа президента № 630 «О реагировании должностных лиц на критические выступления в государственных средствах массовой информации». Согласно информации Комитета госконтроля Гомельской области, во время проверок было выяснено, что руководство КЖУП «Буда-Кошелевский коммунальник» несколько раз не обращало внимания на критические публикации в местном…

  • 477 стоек канатного ограждения

    Буда-Кошелевский РОСК расследует уголовное дело по факту похищения стоек канатного ограждения с автодороги Минск — Гомель. По информации УСК по Гомельской области, в период времени с 17.30 5 ноября по 8.00 6 ноября 2014 года неустановленные лица с разделительной полосы автодороги Минск — Гомель, на 243-245-м км, на территории Буда-Кошелевского и Жлобинского районов, похитили 477…

Добавить комментарий