Як прыгожа ўлетку ў полі
Як прыгожа ўлетку ў полі: Каласіцца збажына, Водар траў у наваколлі, Гоман птушак да цямна. Сонца ярка ўсмешкі дорыць, Ветрык – песенькі свае. Ён гуляе па прасторы, Ён ад радасці пяе. Росы з кветак ападаюць, Чую ў лузе звоны кос. Васількі мяне вітаюць, Вочы ў іх – блакіт нябёс. Мікола Чарняўскі