Як прыгожа ўлетку ў полі
Як прыгожа ўлетку ў полі:
Каласіцца збажына,
Водар траў у наваколлі,
Гоман птушак да цямна.
Сонца ярка ўсмешкі дорыць,
Ветрык – песенькі свае.
Ён гуляе па прасторы,
Ён ад радасці пяе.
Росы з кветак ападаюць,
Чую ў лузе звоны кос.
Васількі мяне вітаюць,
Вочы ў іх – блакіт нябёс.
![]()
Мікола Чарняўскі