Свята, якое аб’ядноўвае

Пятае юбілейнае фальклорнае свята «Уваравіцкі кірмаш» сабрала ў г.п. Уваравічы шмат гасцей і ўдзельнікаў.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Уваравіцкага сельскага Савета дэпутатаў, сельскага выканаўчага камітэта Віталій Панцялеенка адзначыў важнасць захавання традыцый і правядзення мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць захаваць спадчыну і перадаць яе малодшаму пакаленню.

На працягу ўсяго свята на уваравіцкай зямлі панавала атмосфера радасці, гасціннасці і добрага настрою. Асоблівую атмасферу стваралі шматлікія гандлёвыя рады, выставы народных умельцаў і майстроў раёна, якія дэманстравалі вырабы з саломы, тканіны і іншых матэрыялаў. Удельнікі мерапрыемства маглі не толькі палюбавацца на прыгожыя работы, але і набыць іх на памяць.

Свае творчыя нумары падаравалі гасцям народныя вакальныя ансамблі, фальклорныя калектывы, ансамблі танца, а таксама асобныя выканаўцы і гурты. Усе яны атрымалі дыпломы за аднаўленне і захаванне мясцовых традыцыйных культур. Узнагароды таксама атрымалі народныя майстры і ўмельцы, якія прадставілі свае работы на выставах.

 

Па выніках конкурсу дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны гурток «Белорусский сувенир» Уваравіцкага гарадскога Дома культуры. Другое месца заняла прадстаўніца Рагінскага цэнтра народнай творчасці Ірына Хоміч. Пераможцам конкурса стала аматарскае аб’яднанне «Кудесница» Крыўскага сельскага Дома культуры.


Свята прайшло гучна, весела і сапраўды па-беларуску. Госці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а ўдзельнікі – заслужаныя ўзнагароды.

«Уваравіцкі кірмаш» праходзіць кожныя два гады, таму да сустрэчы ў 2028 годзе!

Похожие записи