Круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі»

20 лютага 2026 года, 11.00
Прэс-цэнтр Дома прэсы

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць:
— фарміраванне моўнай прасторы для юнага пакалення, у тым ліку новыя адукацыйныя стратэгіі і тэхналагічныя інавацыі;
— папулярнасць кантэнту на беларускай мове сярод моладзі;
— ўплыў сучасных медыя, літаратуры і навуковых дасягненняў на моўную папулярызацыю;
— вынікі ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў, навукоўцаў і дзеячаў культуры.

Эксперты:
— Віктар Іўчанкаў – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук (мадэратар);
— Людміла Быкава – кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
— Ірына Булаўкіна – кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
— Вольга Зелянко – прарэктар па навуковай рабоце ДУА «Акадэмія адукацыі», доктар педагагічных навук, дацэнт;
— Іван Саверчанка – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
— Алена Васілевіч – загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук;
— Ігар Капылоў – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
— Наталля Яфімава – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
— Галіна Шаблінская – загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм «Першага нацыянальнага канала» Беларускага радыё;
— Аляксей Чарота – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» выдавецкага дома «Звязда»;
— Наталля Шапран – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
— Яніна Каралева – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана прамая трансляцыя на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».

Похожие записи