Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026
ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне.
![]()
Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
• 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
• Год беларускай жанчыны;
• юбілеі класікаў беларускай літаратуры;
• пяцігодка якасці.
Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Асаблівасцю гэтага года стануць:
⏺️ павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.);
⏺️ «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў;
⏺️ тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы – да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне;
⏺️ унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.
Мининформ Беларуси